ПЁТР ЧАРКАЎСКІ: Пераможныя бульбы

ПЁТР ЧАРКАЎСКІ: Пераможныя бульбы

Сёлета да кіна-Беларусі я дайшоў шляхам вакольным, праз Украіну. Калі пабачыў назвы фільмаў, што былі адзначаныя на Bulbamovie, то ўсцяж у памяці маёй былі стужкі, прадстаўленыя некалькі тыдняў таму на кіеўскім фестывалі „Молодість”. Высновы, што былі зробленыя з больш чым 20 праглядаў, падаюццца мне трошкі сюррэалістычныя. Аказалася, што ў Кіеве найлепшым украінскім фільмам была адаптацыя навэлы 19-га стагоддзя Гі дэ Мапасана. У сваю чаргу другі, вартым увагі твор, меў галоўнага героя ў выглядзе хлопца, што праз некалькі гадзін пакіне Ўкраіну, і накіруецца ў доўгачаканае падарожжа ў Італію. На Молодісті „абараніліся” толькі тыя фільмы, што праз запасны выхад адыходзілі ад навакольнай рэчаіснасці. Стужкі, узнагароджанныя на Bulbamovie, імкнуліся ў зусім іншы бок. Прызнанне журы здабылі фільмы, што смела ўступаюць у канфрантацыю з беларускай штодзённасцю і спрабуюць паддаць яе пранікліваму назіранню.

Феліні з раёна

Сярод адзначаных фільмаў да вышэйзгаданага апісання найменш пасуе „Жыццё ў торбе ў клетку” Андрэя Палупанава. Беларускі рэжысёр распавядае гісторыю эксцэнтрычнай жыхаркі сталічнага мікрараёна. Паводзіны маладой жанчыны разбураюць руціну, што пануе па-суседству. Пры гэтым выяўленае рэжысёрам захапленне сваёй гераіняй, падаецца мне падазронай. Палупанаў з экзыльтацыяй нас пераконвае, што душ ў двары, на вачах суседзяў і гадзіны, праведзеныя за дзёрзкім зборам бутэлек, забяспечваюць жанчыне своеасаблівую гармонію са светам. Гераіня, што спалучае рысы вар'яткі і святой, пэўным чынам нагадвае версію Фелінеўскай Жульет Масін. Excusez le moi, выбіраю арыгінал.

Моц дакумента

Не выклікаюць увагаў пры гэтым два іншыя пераможныя фільмы. „Простыя рэчы” як і „Вандроўнік не вернецца” гэта бліскучыя дакументы, якія абавязаныя за свой поспех выбару небанальных герояў. Першы з гэтых фільмаў, які зрэжысераваў Арцём Лобач, канцэтруецца на штодзённым жыццi дзядулі-рэжысёра. Рэалізацыя такой ідэі пагражала трапіць у пастку герметычнасці і стварэннем шэрай сямейнай оды. Але на такое развіццё падзей з усёй ўпэўненасцю не дазволіў бы сам герой дакументу. Мужчына сталага веку выдатна дапасоўваеца да камеры і яму ўдаецца здзівіць бліскучым адказам, нават, на самае простае пытанне. Цягам размовы ён цікава распавядае пра сваё штодзённае жыццё, поглядах на веру і палітыку, а таксама спецыфіку беларускай ментальнасці. Увесь час герой умела абыходзіць абмежавальныя шаблоны. У найбольш забаўнай сцэне фільма, на наіўнае пытанне „як жывуць звычайныя людзі?”, ён абыякава адказвае: „Ну, ведаеш, проста дыхаем кіслародам”.

Так сама вялікай харызмай валодае асноўны герой фільму „Вандроўнік не вернецца”, рэжысёрам якога, выступае Алесь Лапо. Пасля наведвання больш за дзесятак краін Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, падарожнік Кірыл Краўцоў, знаходзіць такую ж вялікую дозу экзотыкі і ў сябе на радзіме. У паміраючай вёсцы, ля ракі, малады мужчына пачуваецца як кароль беларускай выспы. У пэўны момант, дагэтуль самотнік, запрашае ў свае ваколіцы знаёмых. У атмасферу, якая больш нагадвае хіпісаўскую камуну, што схаваная ад вачэй аўтарытарных уладаў, умешваецца дзіўная інфармацыя. Вандроўнік да мозгу касцей ды сацыяльны аўтсайдэр паведамляе знаёмым, што ён закахаўся з першага позірку і неўзабаве плануе вяселле. Кірыл разам са сваёй абранніцай ставяць кропку ў здзіўленні знаёмых словамі, што „такія рэчы здараюцца”. У натуральнасць, з якой мужчына прымае неадназначныя рашэнні аб зменах, укліньваецца тэзіс аб упісаным у наш свет парадку і сэнсе. Станоўчы прыклад Кірыла даказвае нам таксама, што беларускае кіно можа распавядаць пра каларытныя персанажы, якія не абавязкова павінны быць вар'яткамі з мікрараёна.






Copyright © 2014 by Fundacja Sunduk. All rights reserved. Created by Impresja.