ПЁТР ЧАРКАЎСКІ: Самота ўдвух

ПЁТР ЧАРКАЎСКІ: Самота ўдвух

У зробленым у 2008 годзе „Рабінзонах з Мантсінсаары” Віктар Аслюк чарговы раз паказаў захапленне правінцыйнай рэчасінасцю. Гэты сталы элемент у творчасці рёжысёра быў эксплуатаваны з пераменным поспехам. У прэзэнтаваным на 11-й Летняй Кінаакадэміі ў Звежынцу „Мы жывём на краю” творца паказвае нікчэмнае жыццё жыхароў беларускай вёскі, паказвае яго ў форме амаль эмацыйнага шантажу. Такія закіды не могуць быць адрасаваныя ў бок „Рабінзонаў...”.

Гэтым разам Аслюк ідзе з камерай на расейска-фінскае памежжа ў Рэспубліцы Карэлія. Менавіта ў гэтым рэгіёне, у паўночна-усходняй частцы возера Ладага, знаходзіцца выспа Мантсінсаары. Калі Аслюк здымаў свой фільм, на гэтай невялічкай тэрыторыі пражывалі выключна два дзядка – фін і беларус. У „Рабінзонах...” рэжысёр не стараецца паглыбіцца ў біяграфію насельнікаў выспы, да самага канца не выдае нам, нават, іх імёнаў. Асноўнай тэмай фільму творца робіць поўныя супярэчнасцяў, да канцаў неакрэсленыя дачыненні паміж протаганістамі.

На пачатку фільму Аслюк нагадвае, што маляўнічы краявід Мантінсаарыі калісьці моцна сказіла ідэалогія. Да 1944 года выспа належыла Фінляндыі, але пасля перайшла ў рукі Расеі. Пераважная бальшыня тамтэйшых жыхароў была адселеная, а іх месцы заняла група ў 1500 чалавек з розных куткой СССР. У сённяшніх рэаліях варожасць прадыктаваная гісторыяй набывае гратэскавую форму.

У адной са сцэнаў Аслюк паказвае жытло беларуса, дзе цэнтральнае месца займаюць партрэты Леніна і Лукашэнкі. Трошкі пазней мы бачым, што побач з гэтымі партрэтамі вісяць выявы нязграбна аголеных жанчынаў. Візуальны жарт папярэдняй сцэны вельмі шмат нам кажа пра характэрны стыль Аслюка. Інакш чым Віктар Дашук ці ЮраХашчавацкі, стваральнік „Колі”, творца не мае ў сабе тэмпераменту палітычнага актывіста. У ягоным звароце да, на першы погляд, трывіяльнай штодзённасці мае куды больш падабенцтваў з іншым характарам беларускага кіно, якое, ў прыватнасці, рэпрэзэнтуе Галіна Адамовіч. Так як і ў фільмах гэтай рэжысёркі, у „Рабінзонах...” перадусім важным ёсць кантэмпляцыя суровай прыроды і рытуалаў, што спадарожнічаюць героям. Толькі часам уражанне адчужаннасці ад вонкавага свету ў жытле беларуса спрабуе ўмяшацца пакрэхкванне старога радыё. Чарговы трэск абсталявання, што псуецца на вачах, хутка заглушаецца экспансійнымі гукамі натуры.

Сярод усіх зафіксаваных у фільме гукаў не хапае толькі аднаго – голасу людзкой размовы. Гісторыі, што распавядаецца ў „Рабінзонах...”, дадае смаку факт, што беларус і фін не падтрымліваюць паміж сабой сувязі. Цяжка здагадацца якія акалічнасці схілілі герояў твору да такіх адчайных дзеянняў. Аслюк у гэтым матыве не спрабуе быць цікаўным, не засыпае дзядкоў градам пытанняў. Ён ідзе на маўклівае прызнанне іх таямніцы.

Зрэшты, стваральніка „Марыі” цікавіцЬ штосьці іншае чым, чым прычыны шматгадовай сваркі. Аслюк заўважае, што беларус і фін на кожным кроку натыкаюцца на сляды ўзаемнай дзейнасці. З тонкасцю, годнай найлепшых фільмаў Кім Кі-Дука, творца намякае, што нічога не адбываецца выпадкова, а героям у рэчаіснасці залежыць на сістэматычным адчуванні прысутнасці другой асобы. Паводле бачання Аслюка, ніводзін Рабінзон ніколі да канца не прыме сваю адзіноту.






Copyright © 2014 by Fundacja Sunduk. All rights reserved. Created by Impresja.